У найбуйнейшым нарвежскім нацыянальным парку Хардангервіда ўдар маланкі забіў 323 дзікія алені.
AFP
Як распавялі ў Нарвежскім агенцтве па абароне навакольнага асяроддзя, жывёлы загінулі ў выніку аднаго разраду маланкі. Магутная навальніца абрынулася на гэты рэгіён Нарвегіі ў пятніцу ўвечары, 26 жніўня.
Целы жывёл былі знойдзеныя на ўчастку дыяметрам каля 50-80 метраў.
У адміністрацыі парка лічаць, што падчас моцнай навальніцы яны з-за страху збіліся ў кучу.
Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі парка. Яны збіраюць рэшткі жывёл, якія перададуць у ветэрынарны інстытут для правядзення пасмяротнай экспертызы.