Санкцыі ЕС супраць Расіі, уведзеныя ў сувязі з канфліктам ва Украіне, павінны захоўвацца, пакуль сітуацыя на месцах не палепшыцца. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе Reuters.

Такім чынам ён адрэагаваў на заявы прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіцо пра тое, што санкцыі шкодзяць і ЕС, і Расіі і не ўплываюць «абсалютна ні на што».

«Маёй неадкладнай рэакцыяй на падобныя каментары пра тое, што мы не дамагліся абсалютна нічога, ёсць меркаванне пра тое, што варта дадаць больш санкцый», — заявіў Лінкявічус.

Паводле яго слоў, прапановы адносна спынення санкцый з'яўляюцца заўчаснымі, паколькі сітуацыя на ўсходзе Украіны не супакоілася, доступ у зону канфлікту для назіральнікаў застаецца абмежаваным, а Расія па-ранейшаму ажыццяўляе ваеннае ўмяшанне.

«Мы ведаем, што ваенная тэхніка і вайскоўцы Расійскай Федэрацыі да гэтага часу ёсць на тэрыторыі Украіны, не кажучы ўжо пра сітуацыю на яе мяжы», — адзначыў кіраўнік МЗС Літвы.

Як вядома, у пачатку ліпеня ЕС падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расіі да канца студзеня наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?