Паралімпійскі камітэт Расіі паведаміў, што рашэнне Міжнароднага паралімпійскага камітэта пра нядопуск расіян на Гульні ў Рыа-дэ-Жанейра распаўсюджваецца і на Паралімпіяду-2018 у Паўднёвай Карэі.

Пра гэта гаворыцца ў лісце ПКР, апублікаваным на афіцыйным сайце арганізацыі.

Міжнародны паралімпійскі камітэт дыскваліфікаваў ПКР і адхіліў расійскіх спартоўцаў ад удзелу ў Гульнях 2016 года па выніках разгляду дакладу незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна.

Спартыўны арбітражны суд 23 жніўня адхіліў апеляцыю на адхіленне расійскіх спартсменаў.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія арганізуе спецыяльныя спаборніцтвы для паралімпійцаў, якія не атрымалі магчымасці выступіць у Рыа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?