AP
Сёння з'явілася інфармацыя, што кіраўнік Узбекістана Іслам Карымаў шпіталізаваны з інсультам.
Радыё Свабода Узбекістан звярнулася да вядомых палітыкаў постсавецкай прасторы, як яны ставяцца на Карымава. Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч зазначыў у сваім каментары:
«Я шчыра кажучы выказваю спачуванне яго родным і блізкім [з прычыны хваробы]. Ведаў я гэтага чалавека. Ведаеце, я вас, напэўна, здзіўлю, раз вы працуеце на радыё «Свабода». Я вельмі паважаў гэтага чалавека, разумеючы, што ён дыктатар, разумеючы, што ва Узбекістане няма дэмакратыі. Я вельмі дрэнна разбіраюся ва ўсходніх справах, але як чалавек ён быў вельмі годны».
0
0
0
0
0
0