Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч наведала Нью-Ёрк. Яна выступіла ў ААН з дакладам у пытаньні гандлю людзьмі.

Менавіта яна летась вяла сакрэтныя перамовы з амэрыканскім бокам, якія скончыліся вызваленьнем часткі палітвязьняў. Пасьля таго яна ўжо аднойчы была ў ААН. У часе тае паездкі лукашэнкаўскі ўрад дабіваўся, каб зь ёю сустрэліся прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША. Тады ім было адмоўлена: Вашынгтон настойваў на вызваленьні ўсіх зьняволеных для аднаўленьня дыялёгу. Пасьля гэтага здарыўся крызіс у адносінах, і Менск пачаў праводзіць палітыку з пазыцыі сілы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?