Ва Узбекістане адмененыя запланаваныя на 31 жніўня афіцыйныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да 25-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці краіны.

У папярэднія гады ў гэты дзень прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў звычайна з'яўляўся на публіцы. Але напярэдадні стала вядома, што ён перанёс прыступ і шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Пакуль незразумела, ці адмененыя святочныя мерапрыемствы менавіта па прычыне цяжкай хваробы або смерці прэзідэнта. Няясна таксама, ці адбудуцца народныя гулянні, якія ў сувязі са святам звычайна праводзяцца 1 верасня.

Аб шпіталізацыі Карымава з кровазліццём у мозг стала вядома, калі яго дачка Лола Карымава-Ціляева напісала пра гэта ў фэйсбуку ў панядзелак.

У той жа дзень увечары навінавае выданне «Фергана» паведаміла, што Карымаў памёр у бальніцы 29 жніўня ў 15-16 гадзін па ташкенцкім часе (13-14 гадзін па Мінску).

Расійскія агенцтвы са спасылкай на крыніцы ў апараце прэзідэнта Узбекістана заявілі, што інфармацыя пра смерць узбекскага лідара не адпавядае рэчаіснасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?