Не менш за 12 чалавек загінулі, больш за 30 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў цэнтры сталіцы Самалі Магадзіша. Як паведамляюць улады краіны, каля прэзідэнцкага палаца быў узарваны замініраваны грузавік.
AP
Сярод пацярпелых шмат журналістаў і палітыкаў. У змешчаным побач з месцам выбуху гатэлі праходзіла канферэнцыя па бяспецы.
Адказнасць за напад узяла на сябе ісламісцкая групоўка «Аш-Шабаб».
З канца 1980-х гадоў у Самалі ідзе грамадзянская вайна. Пасля падзення ў 1991 годзе рэжыму прэзідэнта Сіада Барэ ўрадавыя войскі змаглі захаваць кантроль толькі над Магадзіша і навакольнымі тэрыторыямі. Шэраг рэгіёнаў краіны кантралюецца радыкальнымі ісламістамі.
Групоўка «Аш-Шабаб» апошнім часам спрабуе пашырыць падкантрольную тэрыторыю, фармуючы атрады баевікоў у іншых краінах Афрыкі — Джыбуці, Эфіопіі, Кеніі, Танзаніі і Угандзе.