Дадатковыя віды жыллёва-камунальных паслуг субсідавацца не будуць, паведаміў сёння першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка ў час прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

«Субсідавацца будуць усе асноўныя ЖКП плюс пакрыццё затрат на электраэнергію на рух ліфта, прыбіранне і асвятленне месц агульнага карыстання. Не будуць субсідавацца дадатковыя віды ЖКП, тыя паслугі, ад якіх чалавек можа адмовіцца. Напрыклад, абслугоўванне запорна-перагаворных устройстваў, відэаназіранне», — адзначыў першы намеснік міністра.

Алег Паскробка растлумачыў, што сума прадастаўленай субсідыі будзе пазначацца ў паведамленні.

«Да 1 кастрычніка форма паведамлення будзе дапоўнена радком інфармацыі аб прадастаўленні жыллёвай субсідыі. Людзі, якія будуць атрымліваць субсідыі па выяўляльным прынцыпе, атрымаюць яшчэ паведамленні аб тым, што ім прадастаўлена субсідыя. Там будзе нават прапісана права адмовы, інакш кажучы, чалавек можа адмовіцца ад субсідыі», — расказаў ён.

Адказваючы на пытанне, ці будзе выдзяляцца субсідыя па выяўляльным прынцыпе непрацуючаму пенсіянеру, які жыве разам з працуючымі дзецьмі, Алег Паскробка растлумачыў, што не. «Калі ёсць працаздольны член сям'і, то гэта ўжо заяўны прынцып, і будзе ўлічвацца сукупны даход», — сказаў ён.

Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі будуць прадастаўляцца ў Беларусі з 1 кастрычніка. Яны будуць распаўсюджвацца на гарачае і халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыю), газа- і электразабеспячэнне, тэхнічнае абслугоўванне ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, капітальны рамонт, а таксама расходы на электраэнергію для асвятлення пад'ездаў і работу ліфтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?