Выданне Social Psychological and Personality Science апублікавала даследаванне навукоўцаў, якія паспрабавалі выявіць уплыў на сучасных людзей сэлфі. Аказалася, што аматары пафатаграфаваць сябе любімага лічаць, што яны прыгажэйшыя, чым гэта ёсць на самай справе.

Shutterstock

Спецыялісты правялі эксперымент, у якім узялі ўдзел студэнты. Кожны з іх заходзіў у пакой, дзе павінен быў зрабіць кадр самога сябе, а пасля гэтага студэнта фатаграфавалі навукоўцы. Пазней абодва здымкі аддавалі на суд простым людзям. Але і ўдзельнік эксперыменту таксама даваў сваю ацэнку.

У выніку ўдалося выявіць, што чалавеку з абодвух здымкаў сам сабе ён здаецца прывабнейшым на сэлфі. Але ў той жа час іншыя людзі часцей за ўсё выбіралі фатаграфію, зробленую навукоўцам. Акрамя таго, людзі адзначалі, што на фотаздымках, зробленых самім добраахвотнікам, ён выглядаў больш самазакаханым і непрыемным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0