Падраздзяленне Корпуса марской пяхоты ЗША разам з калегамі з пяці ўсходнееўрапейскіх краін пачнуць на гэтым тыдні вучэнні ў Грузіі, перадае сайт marinecorpstimes.com.

Выданне для марпехаў ЗША адзначае, што хоць афіцыйна праціўнік не называецца, але расійская армія выкарыстоўвае шмат бронетэхнікі, у тым ліку пастаўляла танкі T-72Б3 антыўкраінскім баевікам на Данбас.

Афіцэр марской пяхоты Украіны падчас сумесных вучэнняў Sea Breeze 2016. Фота vnews.agency

Афіцэр марской пяхоты Украіны падчас сумесных вучэнняў Sea Breeze 2016. Фота vnews.agency

У вучэннях, якія будуць працягвацца 13 дзён, возьмуць удзел, акрамя вайскоўцаў ЗША і Грузіі, таксама жаўнеры з Украіны, Латвіі, Румыніі і Балгарыі.

Падчас вучэнняў будуць выкарыстоўвацца танкі, іншая бронетэхніка, рэактыўныя супрацьтанкавыя комплексы і іншыя складаныя ўзоры ўзбраенняў, паведаміла камандаванне Корпуса марской пяхоты ў Еўропе.

Сумесны кантынгент будзе адбіваць «наступленне» танкаў праціўніка на грузінскі горад Ахалцыхэ, які знаходзіцца прыкладна ў 150 км ад Цхінвалі, сталіцы Паўднёвай Асетыі, фактычна анексаванай Расіяй у 2008 годзе.

Ролік з вучэнняў Agile Spirit 2015 года.

Вучэнні Agile Spirit праводзяцца кожны год, аднак у гэтым годзе яны больш масавыя, і ў іх упершыню ўдзельнічаюць украінскія байцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?