«Што агульнага паміж Маладзечнам, Вілейкай і Смаргонню? Гэта тыя гарады, дзе ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў 1994 года перамог нацыянальна арыентаваны палітык Зянон Пазняк. Гэта тыя гарады, якія некалі ўваходзілі ў склад Маладзечанскай вобласці.
Таму ў выпадку майго абрання дэпутатам, буду падымаць пытанне аб узнаўленні Маладзечанскай вобласці ў межах пачатку 1960 года, ад Літвы да Заслаўя, ад Латвіі і Заходняй Дзвіны да Ліды і Навагрудка, аб аднаўленні Маладзечанскай вобласці з асаблівым нацыянальным статусам з адной дзяржаўнай беларускай мовай. Расейская мова павінна мець статус рэгіянальнай мовы», — заявіў кандыдат.
Апроч таго, Валынец прапануе стварыць вакол Маладзечна свабодную эканамічную зону.