Прыродны парк Ергакі на поўдні Краснаярскага краю. Фота з Вікіпедыі.

Прыродны парк Ергакі на поўдні Краснаярскага краю. Фота з Вікіпедыі.

Пра здарэнне паведаміў Сібірскі рэгіянальны цэнтр Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі.

Турысты не хацелі прапусціць самалёт, змарнаваць набытыя загадзя авіябілеты.

Пра здарэнне ратавальнікам паведаміла маці пацярпелага. Дзяжурныя адправіліся па мужчыну, надалі яму першую дапамогу і перавезлі на турбазу.

«30-гадовы турыст сур'ёзна пашкодзіў звязкі на назе і не мог самастойна перасоўвацца па перасечанай горнай мясцовасці. Чацвёра калег па паходзе не сталі ахвяраваць авіябілетамі, набытымі на зваротны шлях, ды паспяшаліся дамоў, па сутнасці, пакінуўшы пацярпелага на волю лёсу», — гаворыцца ў паведамленні расійскага МНС.

Ратавальнікі раяць турыстам ісці ў паходы толькі з надзейнымі сябрамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?