Губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі параіў Украіне адмовіцца ад траншаў Міжнароднага валютнага фонду, бо «грошы прыйдуць і мы зноў іх з'ямо». Пра гэта паведамляе ўкраінскі тэлеканал «112 Украіна».

Фота: Польскае Радыё

Фота: Польскае Радыё

«Я думаю, што ўсё роўна Украіна яго [транш] атрымае, таму што нас не могуць кінуць на разарванне. Грошы прыйдуць і мы іх зноў з'ямо», — заявіў Саакашвілі.

На думку кіраўніка Адэскай вобласці, Украіне варта адмовіцца ад траншаў МВФ, як гэта зрабіла раней Грузія. У Грузіі «таксама была ваенная сітуацыя», лічыць Саакашвілі, але ад траншаў адмовілася, бо «краіна павінна стаяць на сваіх дзвюх, а не рухацца на мыліцах».

У траўні 2016 года стала вядома, што МВФ ўзгадніў з Украінай умовы атрымання чарговага траншу дапамогі ў рамках праграмы фінансавання агульным аб'ёмам у $ 17,5 млрд. Для выдзялення траншу вырашальнае значэнне мае «ўстойлівае ўкараненне структурных і інстытуцыйных рэформаў», заявіў тады кіраўнік місіі МВФ на Украіне Рон ван Рудэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0