Так палітык пракаментаваў нядаўнія падзеі паблізу пункта пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы, дзе каля 200 мігрантаў з Чачні, незадаволеныя тым, як польскі бок разглядае іх заяўкі на атрыманне статусу бежанцаў, арганізавалі пратэстны лагер.

«Наша палітыка зусім іншая. Польская мяжа зачынена. У Чачні няма ніякай вайны, у адрозненне ад мінулых гадоў, — падкрэсліў Марыюш Блашчак. — Гэта, па маім асабістым меркаванні, спроба стварыць новы маршрут міграцыі, прыток мусульман у Еўропу. Мы выступаем за тое, каб дапамагчы пацярпелым. Мы дапамагаем тым, хто пакідае краіны, у якіх ідзе вайна, і аказваем фінансавую падтрымку і дапамогу бежанцам у лагерах».

Палітык таксама нагадаў, што некалькі гадоў таму, калі была вайна ў Чачні, Польшча прымала бежанцаў.

У панядзелак, 29 жніўня, каля 10.00, паблізу пункта пропуску «Брэст» пачаў расці стыхійны лагер. Яго насельнікі — уцекачы з Чачні, якія неаднаразова перасякалі на цягніку беларуска-польскую мяжу для атрымання статусу бежанцаў. Па словах прадстаўнікоў чачэнскай дыяспары, з некалькіх сотняў прэтэндэнтаў у чыгуначным пункце пропуску ў Цярэспалі штодня прымаюць хадайніцтвы ад 2-3 сем'яў, а астатніх адпраўляюць назад у Брэст на наступным цягніку. У многіх сканчаюцца грошы на арэнду жылля ў Брэсце і на квіткі на цягнік, таму стыхійны лагер стаў «адчайнай спробай звярнуць увагу» грамадскасці на іх праблемы.

Як адзначыў брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк, чачэнцы, якія два дні жылі ў лагеры паблізу ад беларуска-польскай мяжы, увечары 30 жніўня вярнуліся ў Брэст.

«Пакуль яны на месцы. Застаюцца тут, будуць спрабаваць перасекчы мяжу. Некаторыя думаюць нават тут падаць на статус бежанца. Таму для іх шляху няма», — пракаментаваў сітуацыю Раман Кісляк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?