Святочны салют у гонар 25-й гадавіны Незалежнасці Узбекістана, які меўся адбыцца ў Ташкенце увечары 1 верасня перанесены на іншую дату. Прычына — футбольны матч зборных Узбекістана і Сірыі ў кваліфікацыі ЧС-2018, паведаміла інфармацыйная служба хакіміята ўзбекскай сталіцы

«Перанос (салюту) звязаны з правядзеннем у гэты дзень з 20.00 футбольнага матчу адборачнага раўнду чэмпіянату свету 2018 года паміж зборнымі Узбекістана і Сірыі», - гаворыцца ў паведамленні. Па дадзеных адміністрацыі, гульню, як чакаецца, наведаюць больш за 30 тысяч гледачоў.

«З улікам таго, што ўвечары вялікая колькасць людзей будуць вяртацца з святочных гулянняў, і ў мэтах прадухілення затораў на дарогах хакіміятам была падтрымана прапанова аб пераносе даты салюту на другі дзень», — паведаміла мэрыя. Пра новую дату салюту не паведамляецца.

Афіцыйныя мерапрыемствы з нагоды Дня незалежнасці праходзяць без удзелу прэзідэнта краіны Іслама Карымава, які знаходзіцца ў шпіталі. Напярэдадні прадстаўнік аргкамітэта урачыстасцяў з нагоды свята паведаміў, што ўрадавы канцэрт з удзелам кіраўніцтва краіны і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, запланаваны на 31 жніўня, адменены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?