Вядзецца падрыхтоўка візіту ў Беларусь прэзідэнта В'етнама Чан Дай Куанга, паведаміў 31 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол гэтай краіны ў Беларусі Ле Ань.

Дзясяты прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг быў абраны на гэту пасаду 2 красавіка 2016 года.

В'етнамскі дыпламат выказаў надзею, што візіт адбудзецца ў 2017 годзе.

Ён нагадаў, што ў снежні мінулага года адбыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў В'етнам і бакі падпісалі вялікі пакет дамоўленасцей. Па выніках перамоў ўрадавая дэлегацыя падпісала сумесную праграму супрацоўніцтва на 2016—2018 гады.

Паводле слоў пасла, у кастрычніку гэтага года таксама плануецца візіт у Беларусь віцэ-прэм'ера В'етнама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?