Сёння стала вядома, што з пасады генеральнага дырэктара сталічнага «Кінавідэапракату» сыходзіць Васіль Коктыш, які кіраваў ім амаль 20 гадоў. Мы звязаліся з Васілём Пятровічам, каб даведацца, чаму і хто цяпер будзе ў руля менскага кінапракату.

— Усё дакладна, сёння я працую апошні дзень, - бадзёрым голасам адказаў Васіль Пятровіч, - і пасля заканчэння кантракту ўжо заўтра сыходжу. Хочацца ўжо з-за ўзросту, разумееце. Я хаджу на працу апошнія 49 гадоў, 19,5 з іх — на пасадзе генеральнага дырэктара «кінапракату», час і адпачываць.

Часова в.а. дырэктара УП «Кінавідэапракат» будзе Андрэй Разжавайкін.

Пра тое, што значыць Васіль Коктыш і што ён зрабіў для сталічнага пракату, распавёў кінакрытык Антон Сідарэнка.

«Хутчэй за Коктыша круціцца ўжо ніхто не зможа. Як не зможа ніхто ператварыць арэндныя адстойнікі для начных дыскатэк і мэблевых салонаў назад у кінатэатры. Даказаць, што «Тытанік» з Дзі Капрыа можна і трэба глядзець на вялікім экране з кінастужкі, а не дома з касеты з гугнявым перакладам. Паставіць у кіназалы нечуванае DOLBY і чароўным чынам зрабіць савецкія фанерныя сядзенні мяккімі. Стаяць дзень і ноч насмерць на перамовах з галівудскімі дыстрыб'ютарамі і паказваць у Мінску кіно ў адну хвіліну з Лонданам і Нью-Ёркам, але за ў пяць разоў меншыя для мінскага гледача грошы…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?