На Століншчыне высвятляюць абставіны смерці 17-гадовага хлопца, паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Трагедыя адбылася 30 жніўня ў вёсцы Вугалец. Цела сына бацькі выявілі ў двары хаты каля 7.30. Паводле папярэдняй версіі, юнак 1998 года нараджэння здзейсніў суіцыд праз павешанне. Праводзіцца праверка.
Хлопец летам паступіў на першы курс Столінскага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. У пачатку кастрычніка ён павінен быў адзначыць паўналецце.
Супрацоўнікі міліцыі звяртаюцца да бацькоў з просьбай больш увагі надаваць дзецям, не пакідаць іх сам-насам. Бо часцяком трагедыю можна прадухіліць, выстраіўшы даверныя стасункі.