У Італіі ў раёне Перуджы зафіксаваныя новыя падземныя штуршкі — магнітудай 3,8.

З моманту разбуральнага землятрусу, у выніку якога загінула каля 300 чалавек, прайшоў роўна тыдзень.

Новыя штуршкі выклікалі паніку ў насельніцтва Перуджы, перадае карэспандэнт выдання Corriere della Sera. Людзі яшчэ не прыйшлі ў сябе пасля трагічных падзей тыднёвай даўнасці.

Паводле дадзеных Нацыянальнай сейсмічнай сеткі Італіі, з 24 жніўня на тэрыторыі краіны было зафіксавана каля 3000 штуршкоў рознай магутнасці, 12 з іх магнітудай ад 4 да 5.

Паводле апошніх звестак, колькасць загінулых у выніку стыхійнага бедства 24 жніўня дасягнула 268 чалавек. У бальніцах застаюцца 387 пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?