31.08.2016 / 16:55

«Акупацыйныя злотыя»: у Польшчы паказалі банкноты 1970-х, падрыхтаваныя для польскай зоны акупацыі Заходняй Еўропы 25

Сакрэтныя грошы часоў Халоднай вайны для выкарыстання на захопленых тэрыторыях Заходняй Еўропы ўпершыню былі паказаныя ў Варшаве, перадае The Guargian

Банкноты мелі код Е-17 і былі надрукаваныя ў 1970-я гады, пасля чаго дзесяцігоддзі праляжалі ў сховішчах польскага Нацбанка. З іх знялі грыф «сакрэтна» толькі ў 2015 годзе.

The Guargian

У выпадку вайны Польшча, якая знаходзілася пад кантролем камуністаў і ўваходзіла ў лік краін Варшаўскай дамовы, павінна была выставіць армію і ўдзельнічаць ў баях у Паўночнай Еўропе.

Грошы, імаверна, павінны былі выкарыстоўвацца на тэрыторыях Заходняй Германіі, Даніі і Нідэрландаў, якія б патрапілі ў польскую зону акупацыі.

Аляксандр Гелагаеў

0
хамса / Адказаць
31.08.2016 / 17:13
во палякі.. на Ўсход не атрымалася, рашылі на Захад..
0
Уладзімір Рыгоравіч. / Адказаць
31.08.2016 / 17:19
Халодная вайна ва ўсёй яе прыгажосьці. У колькі сучасных грошай можа, да прыкладу, абыйсціся якое-небудзь рассакрэчванне германска-савецкіх здабыткаў якбы польскай спадчыны? Ну да прыкладу спісы падлягаючых знішчэнню беларускіх патрыётаў за аўтарствам польскай сакрэтнай службы? Усім жа вядомыя вынікі польскіх так званых перапісаў мікраімпэрыі Пілсудскага, па якіх у Польшчы 1931-га было усяго 3% беларусаў і 10% украінцаў ( ажно 4 мільёны на два народы!!!) А з канца верасня 1939-га толькі на адной тэрыторыі заходняй Беларусі нечакана ніадкуль нарадзілася 5 мільёнаў (З беласточчынай) толькі адных беларусаў. Ужо не ўзгадваючы аб 10 мільёнах галічан. Ну і куды спецслужбы Польшчы Пілсудскага хавалі гэтых 10 млн (без габрэяў) украіна-беларусаў, калі не затыкалі ім рот знішчэннем беларуска-украінскіх патрыётаў ад Прытыцкага да Бандэры??? Рэд. Беларусаў па стане на 1939 год было толькі 3,5 млн, а не 5. Каля 30%, а мо і больш, складалі жыхары іншых нацыянальнасцей.
0
Вставай,страна огромная,встава на смертный бой....с про / Адказаць
31.08.2016 / 18:11
ничего у ватников тогда не получилось,не получится и сейчас...
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру