31.08.2016 / 20:19

Бразільскія сенатары прагаласавалі за імпічмент прэзідэнту Дзілме Русеф 1

Бразільскія сенатары абвясцілі імпічмент прэзідэнту Дзілме Русеф. За яе адстаўку прагаласаваў 61 чалавек пры неабходным мінімуме ў 54 галасы.

Бурныя дэбаты па пытанні аб імпічменце Русеф праходзілі ў яе прысутнасці — прэзідэнта, часова адхіленага ад пасады, адзін за адным дапытвалі больш за 50 сенатараў.

Дзілму Русеф абвінавачваюць у парушэнні бюджэтнага заканадаўства. У прыватнасці, яна падазраецца ва ўтойванні праўдзівага памеру дэфіцыту бюджэту краіны падчас яе выбарчай кампаніі ў 2014 годзе.

0
Янка / Адказаць
31.08.2016 / 21:40
Немагчыма ўявіць каб " сэнатары" ў краінах Мутнага Звязу абвесцілі імпічмэнт сваім пажыццевым прэзідэнтам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру