Нацыянальнае агенцтва па турызме Беларусі збіраецца выпусціць новыя турыстычныя брашуры, у тым ліку выданне «100 рэчаў, якія варта зрабіць у Беларусі».

Нясвіжскі замак. Фота Юліі Бальцэвіч

Суаўтарамі выдання пра Беларусь могуць стаць усе ахвотныя. Для гэтага на афіцыйнай старонцы Нацагентства па турызме ў фэйсбуку трэба распавесці пра тыя рэчы, якія можна параіць турыстам абавязкова зрабіць у Беларусі, сакрэты, якія па-сапраўднаму раскрываюць прыгажосць краіны. Кухня, месцы, сувеніры, падзеі, дзеянні — гэта можа быць усё што заўгодна.

Карыстальнікі могуць пакідаць свае каментары да паста ў фэйсбуку да 12 верасня. Па заканчэнні гэтага тэрміну інфармацыя будзе сабраная і апрацаваная, пасля чаго выкарыстаная ў выданні турыстычных брашур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0