Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Паліцыя не гатова абнародаваць дэталі расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Нацпаліцыі Украіны Яраслаў Тракала.

29 жніўня дарадца кіраўніка МУС Украіны Іван Стойка паведаміў, што ў найбліжэйшы час паліцыя абнародуе некаторыя дэталі справы аб забойстве журналіста.

Аднак, як заявіў Тракала, словы саветніка кіраўніка МУС няправільна вытлумачылі.

«Мелася на ўвазе, што ў цяперашні час следства вядзецца ўсебакова па многіх кірунках, вельмі вялікі аб'ём работ і, зразумела, што падчас гэтай працы мы атрымліваем нейкую новую інфармацыю, нейкія новыя дадзеныя, якія будуць абнародаваныя ў найбліжэйшы час, але тады, калі следства палічыць магчымым данесці грамадскасці гэтыя падрабязнасці», — сказаў ён.

«Як толькі следства скажа, што ёсць дабро на абнародаванне для грамадскасці інфармацыі, мы адразу будзем яе абнародаваць», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?