МЗС Узбекістана апублікаваў на сваім сайце святочнае віншаванне ад імя кіраўніка краіны Іслама Карымава з нагоды 25-годдзя дзяржаўнай незалежнасці Узбекістана. 

Віншаванне вельмі вялікае, у першым абзацы, у прыватнасці, адзначаецца: «Шчыра, ад усяго сэрца віншую ўсіх вас, увесь наш народ са святам 25-годдзя дзяржаўнай незалежнасці Узбекістана, якая адкрыла новую старонку ў шматвяковай гісторыі нашай краіны, вызваліла яе ад кайданоў таталітарнага ладу, дала нам магчымасць пабудовы свабоднага і шчаслівага жыцця».

Апошнія дні звесткі пра стан здароўя кіраўніка Узбекістана досыць супярэчлівыя.

У панядзелак са слоў адной з яго дачок, Лолы Карымавай-Ціляевай, стала вядома, што ў прэзідэнта Узбекістана — інсульт.

Вечарам панядзелка сайт «Фергана.ру» паведаміў, што Іслам Карымаў памёр, але затым гэту інфармацыю абверглі расійскія СМІ са спасылкай на свае крыніцы ў Ташкенце. 

Разам з тым частка мерапрыемстваў з нагоды 25-годдзя незалежнасці адмененая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0