31.08.2016 / 22:46

«Антонаў»: Украіна і Кітай будуць сумесна вырабляць самалёты Ан-225 «Мрія» 11

Украінскае прадпрыемства «Антонаў» абвергла заявы кітайскіх СМІ пра тое, што Украіна прадала ўсе правы на гіганцкі самалёт-транспарцёр Ан-225 «Мрія». Па словах кампаніі, гаворка ідзе пра сумеснае супрацоўніцтва. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства ў Facebook.

Ан-225 «Мрія». Фота: Wikimedia Commons

«30 жніўня 2016 года ДП «Антонаў» і кітайская кампанія Aerospace Industry Corporation of China (AICC) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве па праграме Ан-225», — гаворыцца ў паведамленні.

Ва ўкраінскай кампаніі адзначылі, што гаворка ідзе пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва, якое прадугледжвае на першым этапе пабудову другога мадэрнізаванага асобніка самалёта Ан-225 «Мрія» у ДП «Антонаў» і пастаўку кампаніі AICC, а таксама стварэнне на другім этапе сумеснай серыйнай вытворчасці Ан-225 у Кітаі па ліцэнзіі ДП «Антонаў».

У Кітаі гэтую заяву пакуль ніяк не пракаментавалі.

Раней кітайскія СМІ паведамілі, што China Airspace і ўкраінскае дзяржпрадпрыемства «Антонаў» падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве; па дамове да Кітая пераходзіць права ўласнасці на адзіны ў свеце асобнік гіганцкага самалёта-транспортара АН-225, уключаючы выкарыстанне чарцяжоў і спецыфікацый самалёта.

Ан-225 «Мрія» — транспартны рэактыўны самалёт звышвялікай грузападымальнасці распрацоўкі АКБ імя Антонава. Быў спраектаваны і пабудаваны ў СССР на Кіеўскім механічным заводзе ў 1984-1988 гадах. Першы палёт быў здзейснены 21 снежня 1988 года.

«Мрія» — самы цяжкі грузападымальны самалёт у свеце. Самалёт мае магчымасць перавозкі грузаў агульнай масай да 250 тон. Ён здольны змясціць унутры фюзеляжа 50 легкавых аўтамабіляў. Цяпер Ан-225 існуе ў адзіным экземпляры.

0
кот / Адказаць
31.08.2016 / 23:25
Проели еще одно достижение советской эпохи. Здобулы!
0
Янка / Адказаць
01.09.2016 / 08:14
кот, галоўнае "дасягненне" савецкай эпохі ва Ўкраіне- Галадамор, міліены ахвяр.
0
Бенедзікт / Адказаць
01.09.2016 / 08:40
кот / адказаць 31.08.2016 / 23:25 Проели еще одно достижение советской эпохи. Здобулы! ----------------------------------------- Вы маеце на ўвазе "ржавую трубу" якая раней належыла "Белтрансгазу" і прададзенай "Гаўпрому", ці шэраг стратэгічных прадпрыемстваў Беларусі якія перайшлі ва ўласнасьць расейцаў?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру