Мой Божухна, ну колькі будуць крыўдзіць?
    чаму народ ня ведае пашаны.
    Калі да паважаньня сябе прыйдзем,
    Бо мы ужо народ адукаваны.
    У нас цяпер галоўнай мытня стала
    У ёй свае дэкрэты ды законы.
    Ну як з Украйны не прывезьці сала?
    Мы ж не вязём ні зброю, ні патроны.
    Зялёны калідор — дзе ён ў дарозе?
    У забароне для ўнучат панчохі.
    Сядзім ў аўтобусах нібы ў астрозе.
    Здароўе наша губяць там па трохі.
    Мы так ужо амаль у мышалоўцы.
    Народ, напэўна, самы памяркоўны.
    А мытнікі, як бы каты ў кладоўцы...
    Ці доўга будзем мы у іх прыгоне?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?