Заробак настаўнікам трэба падняць як мінімум на чвэрць. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната №13 Мінска для дзяцей з парушэннем слыху.

«Хоць бы на чвэрць трэба за нейкі час падняць зарплату настаўнікам, і я ўпэўнены: са школы ніхто не сыдзе, нават той, які не па прызначэнні туды прыйшоў, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Ва ўрадзе, як дамаўляліся, ужо зрабілі крок, таму давайце паспрабуем на працягу кароткага часу падняць зарплату настаўнікам. але першае мая ўмова: сістэму адукацыі трэба цалкам аптымізаваць, пачынаючы ад Міністэрства адукацыі і заканчваючы школай, але не ў шкоду дзецям».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?