У баі пад Оршай ён страціў нагу, але гэта не перашкодзіла яму стаць мэрам, 13 гадоў аднаўляць сталіцу, размяркоўваць жыллё, вырашаць канфлікты. Чалавек-легенда Васіль Шарапаў адзначыў 100-гадовы юбілей, а Kp.by зрабіла з ім вялікае інтэрв'ю.
Васіль Шарапаў кажа, што Мінск падчас вайны быў настолькі разбураны, што нават прапаноўвалі яго перанесці ў іншае месца.
Фота Віктара Гіліцкага, kp.by
«Прапаноўвалі нават перанесці сталіцу ў іншае месца. Я быў удзельнікам той нарады. Спачатку хацелі перанесці ў Магілёў, потым даказвалі, што трэба перанесці на яе гістарычнае месца — недзе на дарозе, якая ідзе ў бок Вільні. Прапаноўвалі нават перанесці сталіцу пад Стоўбцы, за Нёман. Але ўсё гэта было звышзатратна, нерэальна ж перанесці ўсе камунікацыі. ЦК партыі прыняў рашэнне аднаўляць на тым жа месцы, зацвердзілі Генплан забудовы Мінска», — кажа сп. Шарапаў.
Цалкам інтэрв'ю з былым кіраўніком беларускай сталіцы чытайце на kp.by.