«Нацыянальны банк Беларусі выключыў з абарачэння каля 90% купюр старога ўзору ад сумы наяўных грошай, якія знаходзяцца па-за касамі Нацбанка. Калі ж глядзець па колькасці купюр, то канфіскавана каля 50% старых грошай», — паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
У банку дадалі, што буйных банкнот (наміналам Br50 тыс., Br100 тыс. і Br200 тыс.) на руках у насельніцтва практычна не засталося. У Нацбанку таксама выказалі здагадку, што выключыць усе купюры з абароту не атрымаецца.
«Па суме гэты паказчык будзе блізкі да 100%, а вось па колькасці, хутчэй за ўсё, не, таму што дробныя купюры людзі захочуць пакінуць сабе ў якасці сувеніраў», — растлумачылі ў банку.
0
0
0
0
0
0