Талачынскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 2 арт. 139 (забойства двух асоб) КК па факце знаходжання 31 жніўня двух грамадзян з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Каля 6.45 у доме ў вёсцы Новае Сяло Талачынскага раёна былі знойдзены трупы 33-гадовага непрацуючага мужчыны і яго 32-гадовай сужыцелькі. Пры гэтым у доме адчуваўся рэзкі пах прыроднага газа.

У выніку праведзеных следчых дзеянняў і аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў затрыманы 39-гадовы мясцовы жыхар. Следчыя працуюць з падазраваным.

Можна з вялікай доляй верагоднасці сцвярджаць, што прычынай смерці мужчыны з'явілася механічная асфіксія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?