Пячэрскі раённы суд (Кіеў, Украіна) дазволіў затрымаць міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні суда ад 26 жніўня.

Суд задаволіў хадайніцтва Галоўнай ваеннай пракуратуры, дазволіўшы затрымаць Шайгу з мэтай яго ўдзелу ў разглядзе хадайніцтва аб ужыванні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

«Затрыманая асоба на падставе вызначэння следчага суддзі не пазней за 36 гадзін з моманту затрымання павінна быць вызваленая або дастаўлена да следчага суддзі, суду, які вынес рашэнне аб дазволе на затрыманне з мэтай прывода», — гаворыцца ў дакуменце.

Як вядома, 22 жніўня генпракурор Украіны Юрый Луцэнка назваў прозвішчы 18 расійскіх ваенных чыноўнікаў, якім паведамілі пра падазрэнні ў арганізацыі гібрыднай вайны з Украінай. У прыватнасці, сярод іх — міністр абароны РФ Шайгу і двое яго намеснікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?