Венесуэльская апазіцыя вывела на вуліцы сталіцы краіны Каракаса тысячы людзей, якія патрабуюць рэферэндуму аб адстаўцы прэзідэнта Нікаласа Мадура.

AFP

Удзельнікі акцыі адзетыя ў белае і трымаюць плакаты, якія абвяшчаюць «Час пераменаў». Акрамя таго, дэманстрацыі запланаваны і ў цэнтры горада.

Апазіцыя патрабуе хутчэйшага правядзення рэферэндуму, накіраванага на адстаўку прэзідэнта Нікаласа Мадура.

Венесуэла знаходзіцца ў глыбокім эканамічным крызісе, прычынай якога праціўнікі Мадура лічаць яго неэфектыўную палітыку. Урад, у сваю чаргу, абвінавачвае апазіцыю ў спробе такім чынам здзейсніць пераварот у краіне.

«Калі яны нешта задумалі, плануюць путч або гвалт, то ўрад дасць нечаканы і зруйнавальны адказ», — сказаў Мадура.

Прыхільнікі прэзідэнта ўжо заявілі, што правядуць акцыі ў адказ. У адным толькі раёне Чакаа ў Каракасе 500 супрацоўнікаў паліцыі будуць ахоўваць бяспеку падчас акцыі пратэсту апазіцыі.

Акрамя таго, некалькі апазіцыйных палітыкаў былі затрыманыя напярэдадні пачатку дэманстрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?