Гэтыя планы абмяркоўваліся сёння ў гарадской ратушы ў час даклада Аляксандру Лукашэнку аб перспектывах развіцця сталіцы.

Па словах старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, галоўнага архітэктара Мінска Паўла Лучыновіча, прадугледжваецца будаўніцтва 14 перахопліваючых шматузроўневых падземных стаянак, якія павінны з'явіцца на ўездах у горад.

«Акрамя таго, будзем працаваць над абмежаваннем уезду транспарту ў цэнтральную частку горада па такім жа прынцыпе. Гэта значыць будуць створаны перахопліваючыя паркінгі каля станцый метро ў цэнтры горада і каля вялікіх чыгуначных станцый», — сказаў ён.

«Калі вы гэта будзеце рабіць, вы павінны мець адзіны тыпавы праект. Мы павінны яшчэ раз палічыць, колькі гэта будзе каштаваць», — адзначыў А.Лукашэнка.

Кіраўнік краіны пагадзіўся з тым, што неабходна падштурхнуць аўтааматараў для таго, каб яны карысталіся паркінгамі. «А гэта, перш за ўсё, цана. Палічыце, каб яна была нармальнай, — даручыў кіраўнік дзяржавы. — Другое - па мінімальнай цане яны таксама не будуць там ставіць аўтамабіль, калі яго можна кінуць у любой кропцы Мінска».

У гэтым пытанні Аляксандр Лукашэнка заклікаў дзейнічаць акуратна, выкарыстоўваючы ў тым ліку досвед іншых сталічных гарадоў свету.

«Уносіце разумныя прапановы, каб мы не абвастрылі адносіны з людзьмі. Каб людзям было зразумела: вось - паркінг, вось - кошт. Цана павінна быць прымальнай», - сказаў кіраўнік краіны.

«Мы павінны стварыць такія ўмовы для мінчан, каб для іх было больш выгадна і камфортней перасоўвацца на грамадскім транспарце, чым на асабістай машыне», - адзначыў Павел Лучыновіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?