Уладзімір Макей. Фота: belprauda.org

Уладзімір Макей. Фота: belprauda.org

У Браціславе Макей возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін — членаў Еўрапейскага саюза і краін — удзельніц ініцыятывы «Усходняе партнёрства», у межах якой плануецца абмеркаванне рэгіянальнай сітуацыі і перспектыў развіцця ініцыятывы.

Гэта ўжо другі еўрапейскі візіт міністра замежных спраў за апошнія дні. Так, 1 верасня Макей знаходзіўся ў нямецкім Патсдаме, дзе ўдзельнічаў у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС АБСЕ. Міністр «праінфармаваў пра бачанне Беларусі адносна развіцця сітуацыі ў сферы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ, адзначыўшы, у прыватнасці, рост напружанасці і розных пагроз». Макей заклікаў партнёраў па АБСЕ «да сумесных дзеянняў па аднаўленні жыццяздольнасці рэжыму кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе, гарманізацыі інтэграцыйных працэсаў і ўрэгуляванні існых канфліктаў, уключаючы ўкраінскі крызіс, і пацвердзіў гатоўнасць Беларусі ўсяляк садзейнічаць гэтым працэсам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?