Аэрапорт узбекскага горада Самарканд 3 верасня будзе закрыты для ўсіх самалётаў акрамя тых, якія атрымаюць спецыяльны дазвол на ўзлёт або пасадку. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў міжнароднай сістэме апавяшчэння пілотаў NOTAM.

Сістэма NOTAM выкарыстоўваецца для аператыўнага апавяшчэння пілотаў аб паветраным становішчы, правілах правядзення і забеспячэння палётаў, аэранавігацыйнай інфармацыі.

Самарканд — родны горад прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава.

Урад Узбекістана ў пятніцу раніцай паведаміў, што Карымаў знаходзіцца ў крытычным стане. Паводле паведамлення, якое адначасова зачыталі дыктары дзяржаўных каналаў, за апошнія суткі стан здароўя Карымава рэзка пагоршыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?