02.09.2016 / 17:44

Заснавальнік «Акавіты» Хведар Караленка ажаніўся ва Украіне Віншуйце ў каментах! 11

Напрыканцы ліпеня пабраўся шлюбам вядомы беларускі праграміст Хведар Караленка. Ён вядомы як стваральнік лічыльніка інтэрнэт-статыстыкі «Акавіта».

«Акавіта» — сістэма рэйтынгу сайтаў Беларусі на аснове збору статыстычных дадзеных, каталог беларускіх сайтаў, статыстыка, аналіз і шэраг іншых сэрвісаў. Заснаваны сайт аж у 1999 годзе, ён мае беларускамоўную версію.

Апошнія два гады Хведар Караленка жыве ў Кіеве. «Тут працуецца і дыхаецца класна. Кіеў — цудоўны горад з прыемнымі людзьмі і агромным патэнцыялам», — кажа спадар Караленка.

Ва Украіне Хведар Караленка займаецца новымі ІТ-праектамі.

Ягонай абранніцай стала ветэрынарка з Кіева Лада Лебедзева.

«Наша Ніва» далучаецца да шматлікіх віншаванняў маладым!

Зміцер Панкавец

0
Дзядзя Хвёдар / Адказаць
02.09.2016 / 18:13
не Хведар, а ХвЁдар
0
Родион / Адказаць
02.09.2016 / 19:03
Віншую!:)
0
Русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
02.09.2016 / 19:05
Прыгожая . Мае вiншаваннi.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру