02.09.2016 / 20:36

У Баранавічах міліцыя зняла двух падлеткаў з 30-метровай мачты 1

1 верасня, у 20.30, у Баранавіцкі АУС на транспарце паступіла паведамленне ад працаўнікоў станцыі «Баранавічы-Паўночныя» пра тое, што на адну з асвятляльных мачтаў забраліся падлеткі.

Следча-аператыўная група адразу ж адправілася на месца, дзе затрымала двух 16-гадовых школьнікаў. На самы верх вышкі хлопцы ўзняцца не паспелі. Супрацоўнікам транспартнай міліцыі падлеткі сказалі, што хацелі паглядзець на горад з вышыні.

«Залазіць на такія асвятляльныя мачты вельмі небяспечна, яны не прызначаныя для агульнага карыстання. Школьнікі ў любы момант маглі ўпасці і разбіцца», — пракаментаваў Яўген Нагавіцын, інспектар прафілактыкі Баранавіцкага АУС на транспарце.

За апошнія некалькі месяцаў гэта ужо трэці выпадак, калі падлеткі залазяць на асвятляльныя мачты. Дагэтуль нікога затрымаць не ўдалося.

Матэрыялы па гэтай справе накіраваныя ў інспекцыю па справах непаўналетніх.

0
mikola ramanau / Адказаць
02.09.2016 / 21:01
nihai by i sjadzeli...........
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру