02.09.2016 / 20:49

У Google спынілі распрацоўку модульнага смартфона Project Ara 4

Кампанія Google прыпыніла працу над модульным смартфонам у рамках праекта Ara. Прэс-сакратар Google адмовіўся ад каментароў па гэтай тэме, паведамляе Reuters.

gadgetsngaming.com

Кампанія планавала распрацаваць такога роду смартфон, у якім асобныя кампаненты карыстальнік мог бы змяніць у любы момант. Мяняць можна было б акумулятар, камеру, акустычную сістэму і некаторыя іншыя часткі. Тэхналогіі, распрацаваныя за 3 гады для гэтага праекта, хутчэй за ўсё, па ліцэнзіі дастануцца іншым вытворцам. Замест модульнага смартфона ўжо 4 кастрычніка Google павінен прэзентаваць два новыя дэвайсы пад уласным брэндам — Pixel і Pixel XL.

Project Ara быў анансаваны ў 2013 годзе. У той момант у Google сцвярджалі, што ўжо ў 2015-м прылада будзе ў продажы, аднак задача аказалася вельмі складанай для інжынераў Google, таму выхад перанеслі на 2016 год.

0
Satan / Адказаць
02.09.2016 / 21:02
Да, сразу было понятно, что фигня идея.
0
mmm / Адказаць
02.09.2016 / 22:20
"Google павінен прэзентаваць" Каму ён што павінен? Можа лепей было напісаць, што ён мусіць прэзентаваць?
0
mmm / Адказаць
02.09.2016 / 22:25
Satan, У ЭлДжы ўжо ёсць пацвярджэнне вашай думкі. Яно завецца Джы 5 :-)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру