Tut.by

Tut.by

Беларусь атрымала другую перамогу ў кваліфікацыйным раўндзе хакейнага турніру да Алімпіяды-2018. Сёння на Мінск-Арэне беларусы выйгралі ў Польшчы з лікам 5:3 (4:2, 1:0, 0:1). Прычым падапечныя Дэйва Льюіса прайгравалі 0:2.

Нагадаем, што ўчора беларусы перамаглі Данію з лікам 5:2. Славенцы сёння выйгралі ў Даніі — 3:0.

Пасля 2 тураў: Беларусь, Славенія — 6, Данія, Польшча — 0.

Такім чынам пуцёўка на Зімовую Алімпіяду будзе разыграна ў матчы Беларусь — Славенія, што пройдзе на Мінск-Арэне ў нядзелю (17:00).

Менавіта славенцы тры гады таму ў Даніі не пусцілі беларусаў на Алімпіяду ў Сочы.

***

У хакейным турніры Алімпіяды-2018, што пройдзе ў Паўднёвай Карэі, возьме ўдзел 12 камандаў.

9 месцаў ужо забраніраваныя: Паўднёвая Карэя (гаспадыня), Канада, ЗША, Расія, Швецыя, Фінляндыя, Чэхія, Славакія. Швейцарыя (як зборныя з найлепшым рэйтынгам).

Тры пуцёўкі разыгрываюцца ў кваліфікацыі.

Апроч Мінска, праходзіць аналагічны турнір у Рызе (Латвія, Германія, Аўстрыя, Японія) і ў Осла (Нарвегія, Казахстан, Францыя, Італія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0