На фота: Лукашэнка на саміце ШАС у Ташкенце, 23 чэрвеня 2016, president.gov.by

На фота: Лукашэнка на саміце ШАС у Ташкенце, 23 чэрвеня 2016, president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава накіраваў спачуванне старшыні Сената Олій Мажліса Нігмаціле Юлдашаву, усяму народу гэтай краіны, а таксама сям'і і блізкім нябожчыка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У спачуванні адзначаецца, што ў Беларусі з глыбокай смуткам успрынялі горкае паведамленне аб смерці прэзідэнта Узбекістана.

«Пайшоў з жыцця бліскучы лідар, які прысвяціў сябе служэнню свайму народу і дзяржаве. Суграмадзяне і сябры па ўсім свеце будуць памятаць Іслама Абдуганіевіча як выдатнага палітычнага і грамадскага дзеяча, чыё імя непарыўна звязана са станаўленнем незалежнага Узбекістана», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?