Аўтары скульптуры — Леў і Сяргей Гумілеўскія. Іх творчую прапанову абралі па выніках конкурсу на стварэнне скульптурнай кампазіцыі «Жыхары Мінска XIX стагоддзя: кампазітар Станіслаў Манюшка і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — стваральнікі беларускай нацыянальнай класічнай оперы».

Урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі адбылося сёння, 3 верасня, у скверы плошчы Свабоды.

На плошчы Свабоды (тады Саборнай) у XIX стагоддзі размяшчаўся Мінскі гарадскі тэатр, дзе ў 1852 годзе адбылася прэм'ера оперы «Сялянка» Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Са сцэны ўпершыню загучала беларуская мова. За словы «беларус» і «беларускі» тады маглі пераследваць, таму сам факт пастаноўкі - творчы і грамадзянскі подзвіг аўтараў. Чатыры з 20 опер Манюшка напісаў на лібрэта Дуніна-Марцінкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?