У 2004 годзе ў Беслане загінулі 314 закладнікаў, у тым ліку дзеці. Фота: RIA NOVOSTI

У 2004 годзе ў Беслане загінулі 314 закладнікаў, у тым ліку дзеці. Фота: RIA NOVOSTI

Нападу таксама падвергліся супрацоўнікі гэтых СМІ Алена Касцючэнка і Дыяна Хачатран.

Па словах заснавальніка «Таких дел» Дзмітрыя Аляшкоўскага, у журналістаў адабралі тэлефоны і аблілі іх зялёнкай.

Калега Касцючэнкі Алена Мілашына паведаміла, што ў нападзе ўдзельнічала група «неапазнаных людзей у цывільным, якіх у велізарнай колькасці сагналі на тэрыторыю першай школы Беслана».

Па словах Мілашынай, у Касцючэнкі адабралі камеру і тэлефон, пасля чаго адвялі ў невядомым кірунку.

«Тое ж самае рабілі з Элай Кесаевай і Светай Маргіевай. У іх адабралі камеры, калі яны здымалі, як іх атачаюць людзі ў цывільным. З Касцючэнкай сувязі няма», — напісала Мілашына ў сваім Фэйсбуку.

«Новая газета» заявіла, што мае намер звярнуцца ў Следчы камітэт па факце бяздзейнасці паліцэйскіх пры нападзе на журналістаў.

Эла Кесаева, Святлана Маргіева і яшчэ тры жанчыны 1 верасня ў час жалобных мерапрыемстваў у Беслане апранулі майкі з надпісамі, які абвінавачваюць Пуціна ў тым, што адбылося ў Беслане.

У чатырох з пяці удзельніц акцыі ў захопленай тэрарыстамі школе загінулі дзеці.

Жанчыны патрабавалі расследавання трагедыі і абвінавачвалі праваахоўныя органы ў абстрэле школы, у якой знаходзіліся закладнікі.

Іх затрымалі па абвінавачванні ў парушэнні парадку правядзення мітынгаў. Тры ўдзельніцы акцыі былі прысуджаныя да 20 гадзін грамадскіх прац, дзве — да штрафаў у памеры 20 тысяч рублёў.

1 верасня 2004 года ў школе нумар 1 Беслана адбыўся тэракт: на працягу двух з паловай дзён у будынку школы нападнікі ўтрымлівалі 1128 чалавек. У асноўным закладнікамі былі дзеці, іх бацькі і работнікі школы. У выніку тэракту і пры штурме будынка загінулі 314 закладнікаў, а некалькі соцень чалавек атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?