Лава знаходзіцца на тым баку плошчы Якуба Коласа, які бліжэй да ЦУМа. Яна ўяўляе сабой металічную канструкцыю з паліцай для кніг, на якой стаяць творы класіка. Любы ахвотны можа тут прысесці і пачытаць іх. Ужо на днях кніг стане больш.
Акрамя таго, можна падлучыць навушнікі ў раздым і паслухаць урыўкі з твораў класіка ў выкананні народнага артыста Беларусі, артыста Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Генадзя Аўсяннікава.
У запісах ёсць урывак з трылогіі «На ростанях», урывак з паэмы «Новая зямля», урыўкі з паэмы «Сымон-музыка», а таксама вершы — «Я хачу аб табе…», «На рэчцы зімою», «З Рабіндраната Тагора».
Аб'ект створаны Мінгарвыканкамам сумесна з «Мінскрэкламай» і публічнымі бібліятэкамі горада спецыяльна да Дня горада і Дня беларускага пісьменства ў межах праекта «Я Мiнск».
«Кожны, хто чакае свой аўтобус, зможа прысесці ў цені зялёнай кроны, забыцца на мітусню і далучыцца да багацця беларускай культурнай спадчыны», — распавялі арганізатары праекта.