Мітрапаліт Екацярынбургскі і Верхатурскі Кірыл. Фота: orthodox-newspaper.ru

Мітрапаліт Екацярынбургскі і Верхатурскі Кірыл. Фота: orthodox-newspaper.ru

«Я даручыў разабрацца, якая цяпер ёсць юрыдычная магчымасць паўплываць на лёс гэтага чалавека, — сказаў мітрапаліт. — Мы не прагнем крыві, нам проста важна, каб такія ўчынкі не распаўсюджваліся далей».

Па словах мітрапаліта Кірылы, у выпадку, калі атрымаецца дамагчыся вызвалення блогера з СІЗА, прадстаўнікі Екацярынбургскай епархіі «гатовыя праводзіць з ім час».

«Мы б хацелі, каб ён паўдзельнічаў у рабоце нашых службаў міласэрнасці, убачыў жыццё з іншага боку. Мы б хацелі, каб ён удзельнічаў у аказанні дапамогі інвалідам, старым і дзецям. Можа быць, гэта дапамагло б яму інакш паглядзець на жыццё», — сказаў мітрапаліт.

Па словах Кірылы, Царква «гатова працягнуць руку» арыштаванаму блогеру, калі той гатовы прыняць такую дапамогу.

«Калі ён скажа, што хоча пакутаваць за свае перакананні далей, гэта будзе яго выбар. Калі ж ён апынецца на волі, мы б толькі хацелі, каб ён выдаліў тыя фрагменты ролікаў, дзе абражаюцца Бог і Маці Божая. Ён можа колькі заўгодна абражаць мяне ці кагосьці яшчэ, але не Бога і не Маці Божую. Гэтага не дазволілі б ні ў адной краіне», — кажа святар.

Па словах мітрапаліта Кірылы, да панядзелка ў яго будзе ўяўленне пра тое, якія юрыдычныя крокі можна распачаць для вызвалення Руслана Сакалоўскага.

Нагадаем, Кіраўскі раённы суд Екацярынбурга 3 верасня арыштаваў відэаблогера Руслана Сакалоўскага, які гуляў у «Pokemon Go» у храме-на-Крыві, а затым апублікаваў відэа пра гэта. Ён таксама крытычна і саркастычна выказваўся пра Рускую праваслаўную царкву. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах крымінальнага кодэксу, у абразе пачуццяў вернікаў і распальванні варожасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0