Беларускі экс-чэмпіён UFC у цяжкай вазе Андрэй Арлоўскі правёў чарговы бой мінулай ноччу. Супернікам быў амерыканец Джош Барнэт (таксама чэмпіён з прыстаўкай «экс»). Для беларуса ўсё скончылася няўдала.

Джош Барнэт перамог Андрэя Арлоўскага, «задушыўшы».

«Бой атрымаўся дынамічным — шмат удараў, кроў. Усё як мы любім! У першым раўндзе была досыць роўная барацьба — і ў Арлоўскага, і ў Барнэта прайшло па некалькі вельмі добрых удараў. Беларус нават правёў тэйкдаун. Аднак, як ні дзіўна, першая кроў таксама з'явілася на твары ў Андрэя», — піша пра бой «Трыбуна».

«Другі раўнда застаўся цалкам за Барнетам. У другой палове пяціхвілінкі Джош сеў на Арлоўскай верхам і пачаў абсыпаць ударамі. Пасля гонга «Пітбуль» нават не адразу пайшоў у свой кут. У трэцім раўндзе Арлоўскі ледзь не «уваскрос». У беларуса прайшла парачка вельмі моцных удараў. Прычым пасля аднаго з іх Барнэт сур'ёзна паплыў і нават адвярнуўся да суперніка спіной. Але на дабіванне сіл у Андрэя не хапіла. У выніку Джош перавёў нашага байца ў партэр, нанёс некалькі удараў і завяршыў справу ўдушэннем».

Гэта ўжо трэцяя параза Арлоўскага запар. У маі ён тэхнічным накаўтам саступіў у Амстэрдаме свайму партнёру па клубу Алістару Аверыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?