Дагэтуль Капскі скептычна ставіўся да такой магчымасьці, заяўляючы, што ня хоча падладжвацца пад нейкія тэндэнцыі толькі таму, што гэта модна. Вось што ён казаў сёлета ў красавіку:
«Мы пяройдзем на беларускую тады, калі зразумеем, што без гэтага ня можам жыць. Але мне вельмі не падабаюцца імгненныя рашэньні. Ёсьць цяпер нейкі трэнд, істэрыя. Шмат людзей, для якіх Беларусь — родная краіна, але гэтаксама ім родная расейская мова, бо яны — этнічныя расейцы… Абяцаю: калі прыйдзе час, пяройдзем на беларускую».
Што прысьпешыла такое рашэньне — кіраўнік БАТЭ не ўдакладніў.
У сэзоне 2016 году прозьвішчы гульцоў на футболках па-беларуску ўказваюць шэсьць клюбаў вышэйшай лігі — абсалютны рэкорд за чвэрць стагодзьдзя сувэрэннага чэмпіянату.