Пра гэта паведамілі ў ДАІ Маскоўскага раёна.

21-гадовы кіроўца Mitsubishi ехаў па праспекце Дзяржынскага з боку праспекта Любімава ў напрамку вуліцы Голубева.

Па словах кіроўцы, нешта здарылася з колам. Яно ці то лопнула, ці то пракалолася, таму ён страціў кантроль за машынай, выехаў за межы дарогі і ўрэзаўся ў слуп.

Акрамя кіроўцы, ў аўтамабілі ехалі дзве пасажыркі. Усе трое атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?