corriete.it

corriete.it

На цырымонію кананізацыі на плошчы Святога Пятра ў Рыме сабраліся каля 100 тысяч чалавек.

На балконе сабора Святога Пятра быў размешчаны плакат з выявай жанчыны. Людзі сустрэлі кананізацыю маці Тэрэзы апладысментамі.

У сваёй прамове Папа Францішак сказаў: «Мы заяўляем і вызначаем блажэнную маці Тэрэзу з Калькуты святой» (Decernimus et definimus beatum matris Teresiae de Calcutta sanctum esse).

Маці Тэрэза (сапраўднае імя Агнес Гонджа Баяджыў) нарадзілася 26 жніўня 1910 года ў каталіцкай албанскай сям'і ў Скоп'е, цяпер сталіцы былой югаслаўскай рэспублікі Македоніі, а тады правінцыі Асманскай імперыі.

У 19 гадоў яна паехала ў Ірландыю і там ўступіла ў манаскі ордэн «Ірландскія сёстры Ларэта». У 1931 годзе пастрыглася ў манахіні і ўзяла імя Тэрэза ў гонар кананізаванай у 1927 годзе манашкі-кармэліткі Тэрэзы з Лізье, вядомай сваёй дабрынёй і міласэрнасцю.

Ордэн накіраваў яе на служэнне ў Індыю, дзе яна спачатку выкладала ў жаночай школе святой Марыі ў Дарджылінгу, а 10 верасня 1946 года атрымала блаславенне ад кіраўніцтва ордэна дапамагаць хворым у Калькуце.

У 1950 годзе маці Тэрэза заснавала жаночую манаскую кангрэгацыю «Сёстры Місіянеркі Любові», у якой зараз знаходзяцца каля 4500 яе паслядоўніц, якія дапамагаюць бедным і хворым у больш чым ста краінах незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання. Сёстры працуюць прыкладна ў 400 дабрачынных клініках, школах і прытулках.

Маці Тэрэза даўно стала сусветным сімвалам міласэрнасці і ў 1979 годзе удастоілася Нобелеўскай прэміі міру, але ў яе адрас гучала і крытыка: за атрыманне грошай на дабрачыннасць ад адыёзных дыктатараў, антысанітарныя ўмовы ў некаторых патраніраваных ёю лякарнях і заклікі не даваць наркотыкаў нават асуджаным анкалагічным хворым.

Маці Тэрэза памерла ва ўзросце 87 гадоў і была беатыфікавана (першая ступень кананізацыі ў каталікоў) папам Янам-Паўлам II у 2003 годзе.

Ватыкан прызнаў два выпадкі цудоўных вылячэнняў дзякуючы малітвам маці Тэрэзе. У 2002 годзе жанчына ў Індыі вылечылася ад пухліны ў брушной паражніне, у 2008 годзе ў бразільца знікла пухліна мозгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?