Амерыканская дэлегацыя сама адмовілася ад прадастаўлення трапа для самалёта кіраўніка краіны Барака Абамы ў Кітаі, куды ён прыбыў на саміт G20. Пра гэта газеце South China Morning Post распавяла крыніца ў Міністэрстве замежных спраў КНР.

Яна патлумачыла, што амерыканскі бок скардзіўся, што кіроўца не гаворыць па-англійску і не разумее інструкцыі па бяспецы ад ЗША.

«Такім чынам, Кітай прапанаваў даць перакладчыка, які б дапамог кіроўцу, аднак ЗША адкінулі гэтую прапанову і сказалі, што ім не патрэбен трап», — сказаў суразмоўца выдання.

Чыноўнік, які ўдзельнічае ў арганізацыі дыпламатычных мерапрыемстваў, падкрэсліў, што гэта не было выпадкам аказання ціску Кітая на Абаму. Крыніца, якая адмовілася назваць сваё імя, бо яна не мае права камунікаваць з прэсай, растлумачыла, што «Кітаю не абяцае нічога добрага пасля грубага прыёму Абамы».

Газета адзначае, што, калі Абама яшчэ не скарыстаўся трапам з чырвонай дывановай дарожкай, яна ўжо была разгорнута перад ім, і ён па ёй прайшоў да свайго лімузіна, які быў дастаўлены ў Кітай загадзя.

На думку апытанага газетай эксперта з дыпламатычным досведам, Кітай не меў ніякіх намераў дрэнна ставіцца да Абамы, бо старшыня КНР Сі Цзіньпін працуе над паляпшэннем адносін паміж дзвюма краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?