Будынак тэлеканала «Інтэр» у Кіеве падпалілі невядомыя. Як піша УНІАН, група прыкладна з 20 чалавек прыйшла пад трохпавярховы будынак паставіла намёты і транспаранты «Інтэр — агент Крамля».

Потым людзі падпалілі шыны і кінулі іх у будынак. Таксама яны кінулі туды дымавую шашку. У выніку часткова быў блакаваны рух транспарту на прылеглых вуліцах.

Прадстаўнікі «Інтэра» заявілі, што прычынай пажару стаў узброены напад і падпал. У выніку пажару была знішчаная тэлевізійная студыя.

inter-0409-2.jpg

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?